Мы – аднакласнікі, мы – сябры

25.09.2020
Падыходзіць да канца месяц верасень, а першакласнікі ДУА “Аснежыцкай сярэдняй школы” Пінскага раёна даведаліся шмат новага са сваім настаўнікам Багнавец Галінай Міхайлаўнай. І сёння, 24 верасня, дзеці апынуліся на свяце “Мы – аднакласнікі, мы – сябры”, дзе ад свайго настаўніка даведаліся, каго называюць сапраўдным сябрам, а таксама вывучылі правілы сяброўства.

Дзеці на свяце не толькі ўдзельнічалі ў конкурсах “Дапамажы сябру”, “Дарога ў школу”, “ Праўда ці не”, адгадвалі загадкі, успаміналі ветлівыя словы, але таксама намалявалі сваіх таварышаў. Свята завяршылася невялікім канцэртам, дзе дзеці пелі і танцавалі са сваімі сябрамі. Кожны з першакласнікаў атрымаў не толькі веды, але і цудоўны настрой. Цяпер яны ведаюць, што вучоба з сябрамі будзе праходзіць з большым задавальненнем.

Галіна Міхайлаўна Багнавец, настаўнік

ДУА “Аснежыцкая сярэдняя школа” Пінскага раёна