Падарожжа па экалагічнай сцежцы

28.08.2020
Падарожжа па экалагічнай сцежцы на тэрыторыі свайго ясляў-сада ажыццявілі выхаванцы ДУА “Чухаўскі яслі-сад Пінскага раёна” пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі Белко В.В.

Экалагічная сцежка – адна з сучасных формаў выхавання і          адукацыі дзяцей. Праходзячы па экалагічнай сцежцы, дзеці знаёмяцца з раслінамі і насякомымі, месцамі іх пражывання, умовамі жыцця і              практыкуюцца ў арыентаванні.

Спачатку дзеці разглядалі макет дзіцячага садка і знаёміліся з картай-схемай, на якой быў адзначаны маршрут усяго падарожжа. Потым выхаванцы самастойна знаходзілі аб’екты і з захапленнем на кожным аб’екце гулялі ў дыдактычныя і рухомыя гульні: “Падбяры дрэву яе галінку, ліст, плод”, “Складзі карцінку”, “Хто ў хатку пранікне”, “У каго колькі ног?”. У завяршэнні падарожжа знайшлі на тэрыторыі апошні пяты аб’ект – “Кветнік”. Так сама прапанавалася выканаць некалькі заданняў на ўважлівасць: назваць кветкі, якія растуць на кветніку, як патрэбна іх даглядаць, чым яны адрозніваюцца.

На працягу ўсяго падарожжа дзеці замацоўвалі ўяўленні аб раслінах і насякомых, якіх сустракалі на экалагічнай сцежцы дзіцячага сада. Развівалі уражанне, складную гаворку, пазнавальна-даследчыя дзейнасці пашырэннем кругагляду. Выхоўвалі культуру пачуццяў, клапатлівае стаўленне да ўсяго жывога, добразычлівыя, беражлівыя адносіны і адказнасць за станам прыроды бліжэйшага акружэння. Такім чынам, выхаванцы весела правялі час і атрымалі шмат дадатковых эмоцый.

 

В. Свірыд, выхавальнік дашкольнай адукацыі

 ДУА “Чухаўскі яслі-сад Пінскага раёна”