Правялі па мясцінам свайго дзяцінства

04.10.2019
З мэтай далучэння моладзі да вывучэння гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны малой радзімы прайшоў раённы этап рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы», дзе ўдзел прынялі ўсяго 6 устаноў адукацыі (Купяціцкая (2), Бабрыкоўская, Валішчанская, Лагішынская, Лышчанская сярэднія і Пучынская базавая школы).

Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях: інфармацыйна- даведачнае выданне і відэаролік.

Інфармацыйна-даведачныя  выданні  былі прадстаўлены ў выглядзе брашур, паштовак, буклетаў. У выданнях змяшчаны: гістарычная даведка аб населенным пункце, апісанне яго дастапомнасцей, уключаючы звесткі аб месцазнаходжанні аб'ектаў, інфармацыя аб адметных земляках, цікавыя факты з гісторыі населеннага пункта і інш.

У данай намінацыі месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца ва ўзроставай катэгорыі да 14 гадоў падзялілі ўдзельнікі гуртка “Мой край і Я” РЦТіК на базе Валішчанскай СШ (педагог – Бунькевіч А.П.) і Калесніковіч Ксенія, вучаніца 7 класа Пучынскай базавай школы (педагогі Калесніковіч М.А., Калесніковіч Г.А.);

ва ўзроставай катэгорыі 14 і старэйшыя -  Важуй Павел і Кравец Ганна, удзельнікі гурта “Юныя краяведы”  РЦТіК на базе Купяціцкай СШ  (Шпакоўская Р.У., Макарэвіч Н.П.)   

2 месца  -  Юшкевіч Ягор, удзельнік гуртка “Хранители музея” РЦТіК на базе Лагішынскай СШ (Юшкевіч С.І.) і аб’яднанне па інтарэсах “Сузор’е” на базе Лышчанскай СШ (Корзун І.Р.)

3 месца – Калесніковіч Ягор, вучань 4 класа Бабрыкоўскай СШ (Курыльчык Н.М.)

Відэаролік  «візітка малой радзімы»  - знаёміць з гісторыяй, культурай, прыроднымі асаблівасцямі і славутасцямі населенага пункта, людзьмі, якія ўнеслі свой уклад у навуку, культуру, вытворчасць, спорт, грамадскае жыццё і іншае.

1 месца  атрымалі юныя экскурсаводы Яраслаў Корж, з Валішчанскай СШ (Бунькевіч А.П.) і Аляксандр Кірылка з Купяціцкай СШ (Шпакоўская Р.У., Макарэвіч Н.П.), якія прапанавалі знаёмства са сваёй малой радзімай  праз  відэаэкскурсіі. Вельмі хочацца адзначыць гэтых хлопчыкаў – яны з такім бляскам у вачах вядуць нас па месцам свайго дзяцінства, што, мы ўпэўнены,  змогуць любога экскурсанта закахаць у свае вёсачкі. Вялікі дзякуй.

Віншум пераможцаў!!!  

С.А.Кучынская , дырэктар

М.А.Ляцук, метатыст ДУА “Пінскі раённы цэнтр

турызму  і краязнаўства дзяцей і моладзі”