Купальскія красачкі

10.07.2019
8 ліпеня ў ДУА “Сошненскі яслі-сад Пінскага раёна” прайшло свята, мэтай якого стала пашырэнне і замацаванне ўяўленняў дзяцей аб беларускім фальклоры, жаданне дзяцей прымаць удзел у святкаванні каляндарнага свята Івана Купалы, далучэнне іх да народных гульняў, песняў, карагодаў, развіццё спрыту, хуткасці, увагі. Дзеці даведаліся, што Купалле – свята, якое нашы продкі пачалі адзначаць шмат стагоддзяў назад, і прысвечана яно сонцу,  пачатку лета.
У гэты дзень дзеці разам з дарослымі вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні, удзельнічалі ў гульнях: “Самы хуткі”, “Вяночак”, “Багатырская сіла”. Зялёны лужок стаў сапраўднай сцэнай для выступлення юных артыстаў.
Вядзьмарка спрабавала перашкодзіць дзецям адшукаць папараць-кветку, але Купалінка разам з дзецьмі перамаглі ўсе яе перашкоды.
Кульмінацыяй свята сталі традыцыйныя скокі праз вогнішча, якое цудоўным кіёчкам даручылі запаліць самаму хуткаму і спрытнаму хлопцу.  
А сустрэча дзяцей з купальскім дзядком навучыла іх любіць сваю родную зямлю, паважаць людзей і жыць у згодзе. Пры развітанні дзядок падарыў ім кошык з пачастункамі.
Свята прайшло весела, пазнавальна, цікава і прынесла шмат уражанняў.

Цімашук Таццяна Фёдараўна,

музычны кіраўнік ДУА “Сошненскі яслі-сад Пінскага раена”

Фотогалерея: