Часцінка малой радзімы

04.07.2019
У ходзе невялічкай экспедыцыі пад назвай “Часцінка малой радзімы” юным турыстам-краязнаўцам цэнтра турызму і краязнаўства ўдалося папоўніць сваю музейную экспазіцыю ажно на пятнаццаць арыгінальных рэчаў. Ды яшчэ якіх цікавых! Гэта і прайгравальнік пласцінак, і радыёпрыемнік, а таксама старыя рэчы, якімі карысталіся людзі, што жылі ў весцы Рудавін Пінскага раёна (гэта недалека ад горада Пінска): драўляныя дзежка і бочка, вялікі саламяны кораб, прасніца, глыдышы з гліны і вышыванкі, тканыя рэчы і шмат яшчэ чаго…

Усе гэтыя самабытныя рэчы, якія мы ўжо адносім да прадметаў старыны  або музейнага значэння,  у  экспазіцыю   турызму і краязнаўства Пінскага раёну  падарыла Зубко Леаніда Канстанцінаўна, жыхарка вёскі Рудавін.

“Мне яны, гэтыя рэчы без надабнасці… а дзеткі няхай пабачаць , як жылі іх прадзеды, а то і прапрадзеды,  якія прадметы трымалі ў хатах бабулі і дзядулі  і,  як яны выглядалі сапраўды. А то ў інтэрнэце можна толькі ўбачыць, а ў музеі яны могуць да іх дакрануцца рукамі, прадставіць, як яны  выкарыстоўваліся. Свае карані патрэбна ведаць і паважаць, бо мы – часцінка нашай маленькай радзімы” – гаворыць Леаніда Канстанцінаўна.

Праявіўшы ініцыятыву, творчы пошук, якія ярка і змястоўна праяўляюцца ў вывучэнні краязнаўчага матэрыялу родных вёсак, збору прадметаў, што мы называем “экспанатамі”. Выкарыстанне свайго, мясцовага матэрыялу  заўседы  спрыяе  выхаванню  ў чалавека паважлівых адносін  да сваіх людзей , свайго “маленькага” краю.  

Народнае, мудрае – вось што надзяляе чалавека дарам духоўнасці, фарміруе грамадзянскі светапогляд.  А  турысцка-краязнаўчая работа – гэта ключ да выхавання патрыятызму і грамадзянскасці.

                                     Елізавета Мароз, Дар’я Грамада,

                                        удзельнікі гурткоў ДУА “Пінскі

раённы цэнтр турызму і краязнаўства”

Фотогалерея: