Вясёлая Масленіца

04.03.2019
Важным напрамкам працы ў нашым дзіцячым садзе лічыцца выхаванне ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, павагі да народных традыцый і абрадаў.

У нас сення Масленіца,

Прыляцела ластавіца,

Сядзела на таку, на калу.

Кідала масла па каму,

А хто ўхопіць-дык таму.

Народныя святы і абрады з'яўляюцца сродкам рознабаковага выхавання дзяцей. У нашым садку стала добрай традыцыяй праводзіць такія народныя святы як Масленіца, Калядкі, Купалле, у якіх прыймаюць удзел не толькі дзеці, але і дарослыя.

У гэтым годзе святкаванне Масленіцы прышлося на чарговае пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб'яднання кіраўнікоў фізічнага выхавання на тэму “Арганізацыя ва ўстановах дашкольнай адукацыі работы па далучэнню дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай народнай культуры”, якое  праводзілася ў ДУА “Малоткавіцкі яслі-сад Пінскага раёна”.

У рамках мерапрыемства педагогі і дзеці нашага дзіцячага садку падрыхтавалі музычна-спартыўную забаву “Вясёлая Масленіца”. Дзеці з вялікім задавальненнем спявалі, танцавалі,  ахвотна гулялі ў беларускія народныя гульні, удзельнічалі ў спапорніцтвах “У каго больш бліноў”, “Вясёлы венік”. Вяселле захапіла і зацікавіла не толькі маленькіх удзельнікаў, але і дарослых.

Адным з напрамкаў эфектыўнага фізічнага выхавання дзяцей з'яўляецца абагачэнне яго зместу за кошт народнай фізічнай культуры і  укараненне яе ў практыцы.

Усе ўдзельнікі семінару падрыхтавалі прэзентацыі народных святаў і абрадаў, якія яны праводзілі ў сваіх дашкольных установах, падзяліліся вопытам работы па далучэнню дзяцей да традыцый  беларускай народнай культуры. 

Апанавсевіч Алёна Мікалаеўна, кіраўнік фізічнага выхавання ДУА “Парахонскі яслі-сад Пінскага раёна” даступна і падрабязна, абапіраючыся на свой педагагічны вопыт, расказала пра метадычныя асаблівасці арганізацыі і правядзення народных святаў у дзіцячым садку.

 Зубко Алена Ўладзіміраўна, кіраўнік фізічнага выхавання ДУА “Аснежыцкі яслі-сад Пінскага раёна” звярнула ўвагу на неабходнасць уключэння народных святаў у календарны план мерапряемстваў актыўнага адпачынку.

 Пасюк Ганна Сцяпанаўна, кіраўнік фізічнага выхавання ДУА “Пінкавіцкі яслі-сад Пінскага раёна” у сваім выступленні адзначыла, што беларускія народныя гульні маюць вялікую ролю ў засваенні маральна-этычных каштоўнасцей свайго народа. Беларускія гульні з'яўляюцца асновай для развіцця фізічных якасцей і навыкаў, выхавання цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа. Станоўчую адзнаку з боку ўсіх удзельнікаў пасяджэння атрымала, прадстауленная Ганнай Сцяпанаўнай картатэка “Беларускія народныя гульні ў дзіцячым садку”.

Навак Наталля Сяргееўна, кіраўнік фізічнага выхавання ДУА “Малоткавіцкі яслі-сад Пінскага раёна” падкрэсліла, што супрацоуніцтва кіраўнікоў фізічнага выхавання, музычных кіраўнікоў, выхавацеляў пры падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў з'яўляецца важнай ўмовай паспяховага далучэння дашкольнікаў да народнай культуры. Яднанне мэтаў, задач і метадаў рэалізацыі робіць працэс цікавым, гэта дозваляе пазнаёміць дзяцей з адным прадметам, разгледзіўшы яго з розных бакоў.

 Пры падвядзенні вынікаў пасяджэння Алёна Міхайлаўна Шамшорык, метадыст “Пінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета” адзначыла, што выкарыстанне народных свят, абрадаў і гульняў у комплексе з іншымі выхаваўчымі сродкамі, дапаможа вырасціць дзяцей здаровымі, працавітымі людзьмі, якія будуць паважаць сваю родную мову, шанаваць народныя традыцыі.

Наталля Сяргееўна Навак

кіраўнік фізічнага выхавання

 ДУА “Малоткавіцкі яслі-сад Пінскага раёна”