Шчадрэц

19.01.2018

Добры вечар таму,

Хто ў гэтым даму!

Нам не хочацца чакаць,

Мы пачнем шчадраваць.

Спяваць, ці не спяваць?

Сярод усіх святаў і прысвяткаў асаблівае месца адводзіцца калядным, навагоднім. Яно і зразумела: выпеставаныя ў народзе стагоддзямі звычаі і абрады маюць сакральны сэнс, таму жывуць і перадаюцца з пакалення ў пакаленне як адмысловая традыцыя. Адметнасць іх яшчэ і ў тым, што ладзіцца святкаванне і ў сям’і, і ў горадзе, і ў вёсцы, а яшчэ ў ДУА “Парахонскі яслі-сад Пінскага раёна”.

З маленства нашы дзеці ўжо ўмеюць спяваць свае нацыянальныя песні, танцаваць народныя танцы, ведаюць як з веку ў век ладзіліся святы ў нашым краі, любяць свае родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.

Сумесная творчая дзейнасць дзяцей і дарослых спрыяе стварэнню святочнага і радаснага настрою.

 

Кахновіч А.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Парахонскі яслі-сад Пінскага раёна”