“Птушкі – нашы сябры”

24.01.2018

Каб выхаваць у дзяцей беражлівыя адносіны да прыроды, развіваць пазнавальную цікавасць да жыцця зімуючых птушак, выхаваць клапатлівае стаўленнне да іх, жаданне дапамагаць ім ў цяжкіх, зімовых умовах і паказаць ролю чалавека ў жыцці птушак зімой у спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення ДУА “Парахонскі яслі-сад Пінскага раёна” быў праведзены тыдзень “Птушкі-нашы сябры”. На працягу тыдня з дзецьмі былі арганізаваны розныя формы работы: выстава кніг аб птушках, гутарка “Птушкі-нашы сябры”, экалагічны час “Ахова птушак – справа кожнага”, маляванне “Птушкі на кармушцы”, аплікацыя “Сінічкі на галінцы”, назіранне за птушынымі слядамі на снезе, дыдактычная гульня “Закончы сказ”.

Асабліва спадабался дзецям выконваць работы ў тэхніцы пластылінаграфіі. Як можна здагадацца з назвы - гэта маляванне пластылінам. Малюнкі атрымаліся надзвычай праўдападобнымі, што вельмі ўразіла дзяцей.

Гэтыя формы работы былі накіраваны на то, каб развіваць у дзяцей мелкую маторыку рук, вакамер, тактыльныя пачуцці, абагачаць слоўнікавы запас, развіваць сэнсорныя здольнасці, даць ім магчымасць выражаць свае эмоцыі, развіваць умеласць рук, творчасць, фантазію, усе гэта важна для развіцця дзяцей, а асабліва для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення.

Вынікам тыдням стала правядзенне конкурсу на лепшую кармушку.

Цудоўная атмасфера і радасны настрой панавалі на прцягу ўсяго тыдня!

 

Селюжыцкая З.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Парахонскі яслі-сад Пінскага раёна”